Віншаванні ў адрас Дашы літаральна ўзарвалі інтэрнэт-форумы

12 февраля 2014

Сказаць, што для спартыўных балельшчыкаў гэтая гонка праследавання была хвалюючай, - нічога не сказаць. Увага ўсёй краіны ды і ўсяго свету была прыкаваная да экранаў тэлевізараў. Пасля залатога алімпійскага фінішу навіна аб перамозе беларускі з'явілася на першых палосах усіх спартыўных і інфармацыйных СМІ, а віншаванні ў адрас Дашы літаральна ўзарвалі інтэрнэт-форумы.


На старонцы Дашы ў сацыяльных сетках узрыў эмоцый. Усю ноч і нават зараз прыходзяць віншаванні ад балельшчыкаў і прыхільнікаў і, вядома ж, пажаданні гэтак жа выступіць на наступным старце. Ужо паслязаўтра стартуе індывідуальная гонка на 15 кіламетраў.