Апошні ў сезоне этап Кубка свету па веласпорце на трэку стартуе сёння ў "Мінск-Арэне"

19 января 2018

За тры дні на мінскім этапе разыграюць 17 камплектаў узнагарод у 9-ці відах праграм. Сёння раніцай пачнецца кваліфікацыя ў камандных гонках праследавання ў мужчын і жанчын, а вечарам - у 17:40 - цырымонія адкрыцця спаборніцтваў, пасля чаго адбудуцца кваліфікацыйныя заезды ў жанчын і мужчын у камандным спрынце. І напрыканцы дзве гонкі па ачках, дзе будуць разыграныя першыя камплекты медалёў.