Апошні дзень 1/8 плэй-оф чэмпіянату Еўропы па футболе апынуўся багаты на сенсацыі

28 июня 2016

Італія ўпэўнена бярэ рэванш у каманды Іспаніі за разгромнае паражэнне ў фінале турніру 4 гады таму. У чвэрцьфінале каманда Антоніа Контэ згуляе супраць Германіі. На гэтай стадыі турніру выступіць і зборная Ісландыі, якая ўпершыню ў гісторыі ўдзельнічае ў чэмпіянаце Еўропы па футболе. Каманда абгуляла Англію 2:1, і ў 1/4 яе чакае сустрэча з гаспадыняй турніру Францыяй.