Паражэннем завяршыўся трэці для нашай зборнай паядынак чэмпіянату свету па хакеі

7 мая 2018

Некалькі хвілін таму ў дацкім Капенгагене завяршыўся трэці для нашай зборнай паядынак чэмпіянату свету па хакеі. У саперніках беларусаў былі лідары групы А - зборная Расіі, якая да гэтай сустрэчы не прапусціла ніводнай шайбы ў свае вароты.

Расіяне адкрылі лік на 6-й хвіліне сустрэчы, вызначыўся Павел Дацюк. Аднак пад заслону 20-хвілінкі Ягор Шаранговіч меў усе шанцы аднавіць парытэт, але саперніка выручыла штанга. У другім перыядзе фаварыты гэтай сустрэчы закінулі ў вароты беларусаў тры шайбы. У трэцяй 20-хвілінцы лік на табло змяняўся яшчэ двойчы і не на нашу карысць. У выніку паражэнне нашай каманды 0:6. Заўтра ў зборнай Беларусі выхадны, а свой наступны паядынак каманда Дэйва Льюіса правядзе 9 мая супраць швейцарцаў.