Паўабаронца мінскага "Дынама" Сяргей Кісляк у каляндарным годзе на футбольным полі не з'явіцца

14 октября 2021

Паўабаронца мінскага "Дынама" Сяргей Кісляк у каляндарным годзе на футбольным полі не з'явіцца, аб чым футбаліст распавёў эксклюзіўна нашаму праекту "Спорт-кадр". Усяму віной траўма, якую Кісляк імкнецца загаіць. Аднак у будучым годзе ён поўны рашучасці прынесці карысць сваёй камандзе, у якой калісьці кар'еру пачынаў і, мяркуючы па ўсім, завяршаць яе і плануе.

Інтэрв'ю з адным з лепшых беларускіх футбалістаў у 21-м стагоддзі Сяргеем Кісляком глядзіце 19 кастрычніка ў рамках праекта "Спорт-кадр" у эфіры тэлеканала "Беларусь 5".