Амаль мільярд долараў на антыкавідныя меры выдаткуюць арганізатары летніх Алімпійскіх гульняў

30 ноября 2020

Арганізатары летніх Алімпійскіх гульняў у Токіа дадаткова выдаткуюць каля 960 мільёнаў долараў - у столькі аргкамітэт ацаніў траты на антыкаранавірусныя меры.

Гэтая сума ўключае ў сябе выдаткі на стварэнне сістэмы тэсціравання, установы аховы здароўя, куплю аргкамітэтам дадатковага медыцынскага абсталявання.

Арганізатары спадзяюцца сабраць неабходную суму за кошт спонсарскіх унёскаў і страхавых выплат. Выдаткі на перанесеныя Гульні ў Токіа ўжо знаходзяцца на адзнацы 13 мільярдаў долараў.