Перамога зборнай Беларусі над Мексікай - 3:2

19 ноября 2014

Гол Паўла Няхайчыка прынёс перамогу зборнай Беларусі над моцнай камандай Мексікі. Лік - 3:2. Нацыянальная зборная Мексікі ў рэйтынгу ФІФА займае высокае 17-ае месца. Першы тайм атрымаўся бязгалявым, але ўжо на старце другога тайма футбалісты абедзвюх зборных забілі чатырохразова. У беларусаў вызначыліся Сяргей Кісляк і Мікалай Сігневіч.


Пад кіраўніцтвам Андрэя Зыгмантовіча зборная Беларусі правяла два матчы. Буйна, 0-3, мы саступілі іспанцам. І дабіліся перамогі над Мексікай, 3:2. Адзначым, у матчы супраць мексіканцаў галоўны трэнер зборнай выпусціў у асноўным складзе маладых футбалістаў - Мікалая Сігневіча і Максіма Валадзько.