"Полымя міру" сёння прыбудзе ў Оршу

29 мая 2019

Полымя II Еўрапейскіх гульняў працягвае шэсце па Віцебскай вобласці. Сёння факеланосцы прабягуць па цэнтральных вуліцах Оршы, пабываюць на вялікіх прадпрыемствах і павітаюць гараджан ля знакавых культурных і спартыўных аб'ектаў. Эстафета агню "Полымя міру"  прадоўжыцца ў тры гадзіны дня  на пляцоўцы ля Езуіцкага калегіума. З рук у рукі факел будуць перадаваць восем факеланосцаў. Сярод іх  матывацыйны трэнер, член паралімпійскай зборнай краіны па плаванні Аляксей Талай, чэмпіён Еўропы да 8 гадоў па класічных шахматах Міхей Навуменка, мастак Раман Заслонаў і іншыя. "Полымя міру" таксама пабывае ў цэхах Аршанскага льнокамбіната і на станцыі чыгуначнага вузла.