Першыя медалісты Алімпіяды вяртаюцца са спякотнага Рыа

16 августа 2016

У нацыянальным аэрапорце сёння сустракалі зборную па плаванні на чале з бронзавым прызёрам Гульняў Аляксандрай Герасіменяй. Знакамітая спартсменка, а на рахунку Аляксандры не толькі бронза Рыа, але і два сярэбраныя медалі Лондана, плануе прадоўжыць сваю кар'еру і выступіць як мінімум на Гульнях у Токіо.