Першая прафесійная каманда СДЮШАР БФСА "Дынама" ўпершыню згуляла ў Вышэйшай лізе

20 сентября 2016

Стварэнне так званага фармклуба, або рэзерву для галоўнай каманды - гэта доўгачаканая падзея. Яе ўжо назвалі гістарычнай. Бо ішлі да яе цэлых 11 гадоў. Такі рэзерв з маладых і перспектыўных - гэта новая і прамежкавая прыступка развіцця кар'еры юных спартсменаў ад дзіцячага хакея да вялікага.

Адзначана, што дзякуючы прафесійнай падрыхтоўцы ў рамках новай каманды дынамаўскія выхаванцы зараз могуць гуляць не толькі за галоўны клуб краіны, але і за нацыянальныя зборныя ўсіх узроўняў.