Першы медаль беларусаў на чэмпіянаце Еўропы па канькабежным спорце

13 января 2020
Жаночая зборная Беларусі выйграла бронзу ў каманднай гонцы праследавання на чэмпіянаце Еўропы па канькабежным спорце. У заключны дзень спаборніцтваў у Нідэрландах поспеху дабіліся Таццяна Міхайлава, Марына Зуева і Яўгенія Вараб'ёва. У аналагічным відзе праграмы ў мужчын беларусы занялі 5-е месца.