Парыж і Лос-Анджэлес стануць гаспадарамі летніх Алімпійскіх гульняў у 2024 і 2028 гадах

12 июля 2017

МАК на сесіі ў Лазане вызначыў гарады, якія стануць гаспадарамі летніх Алімпійскіх гульняў у 2024 і 2028 гадах. Імі стануць Парыж і Лос-Анджэлес. Пры гэтым чарговасць правядзення вызначаць толькі ў верасні 2017 года. На правядзенне Алімпійскіх гульняў таксама прэтэндавалі Гамбург, Будапешт і Рым. Яны адмовіліся ад конкурсу з-за высокіх выдаткаў на арганізацыю турніру. Нагадаем, найбліжэйшыя летнія Алімпійскія гульні пройдуць у 2020 годзе ў Токіа.