Паралімпійскаму камітэту Беларусі - 20 гадоў

28 марта 2016

За гэту нядоўгую гісторыю спартсмены здолелі выступіць на 9-ці Гульнях і атрымаць 111 медалёў Паралімпіяды, сярод якіх 31 золата, 39 сярэбраных узнагарод і 40 бронзавых. З юбілеем стварэння арганізацыі паралімпійцаў павіншаваў і прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка.

Упершыню ў суверэннай гісторыі Беларусі нашы паралімпійцы выступілі самастойнай камандай на Гульнях у Атланце. Менавіта тады цяперашні старшыня Паралімпійскага камітэта Алег Шэпель выйграў першае золата. На кожных спаборніцтвах нашы спартсмены вынікамі даказваюць - чалавечыя магчымасці бязмежныя, галоўнае верыць, змагацца і не здавацца.

Сёння беларускія паралімпійцы рыхтуюцца да Гульняў у Рыа. Згодна з прагнозамі, у сталіцу летняй Паралімпіяды адправяцца каля 30 атлетаў, па сілах кожнаму з якіх увайсці ў фінальныя васьмёркі ў сваіх відах спорту. Сярод найбольш перспектыўных вылучаюць плаванне, веславанне, дзюдо, фехтаванне і лёгкую атлетыку.