Паядынак у адказ: БАТЭ - нямецкі "Баер"

24 ноября 2015

Апошні хатні матч Лігі чэмпіёнаў сёлета. БАТЭ менш як праз гадзіну пачне паядынак у адказ з нямецкім "Баерам".

На прамую сувязь са студыяй з Барысава выходзіць спартыўны аглядальнік Андрэй Іваноў (прамое ўключэнне).

Пасля 4 тураў вызначыліся толькі 3 каманды (гэта "Рэал", "Манчэстэр Сіці" і "Зеніт") з 16, якія згуляюць у плэй-оф, г.з., яшчэ 13 месцаў вакантныя.

Калі разглядаць квартэт "І", у якім выступае БАТЭ, то тут нават грозная "Барселона" не забяспечыла сабе пуцёўку ў наступны раўнд. Шанцы ёсць ва ўсіх, у тым ліку і ў нас. Цікава, але пры пэўным раскладзе барысаўчане сёння могуць перамясціцца з 4-га месца на 2-е: "Барселоне" трэба абгуляць "Рому", нам адпаведна "Баер".

На паперы ўсё проста, а вось на полі. Менавіта паядынкам з "аспірынавымі" БАТЭ пачынаў выступленне, і ў Германіі каманда Аляксандра Ермаковіча была біта, 1-4. Як па мне, гэта была горшая гульня ў сезоне. Трэнер, зразумела, высновы зрабіў. Прапаную паслухаць фрагмент прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў панядзелак.

Зараз да складаў. І БАТЭ, і "Баер" недалічыліся ключавых выканаўцаў - Стасевіча і Кіслінга. Па астатніх пытанняў няма.

Паядынак сёння пачнецца нязвыкла рана, у 20:00 - ва УЕФА ў разлік бяруць часавыя паясы і кліматычныя ўмовы. Улічваючы марознае надвор'е, балельшчыкі на матч не спяшаюцца, шматлікія грэюцца ў кафэ гарбатай, дарэчы, каля 250 чалавек прыехалі сюды з Германіі. Напрыканцы традыцыйна ўспомнім каэфіцыенты букмекераў. Як заўсёды нашы шанцы яны ацэньваюць як мінімальныя. На перамогу БАТЭ даюць 5. Гэта даволі шмат.