Адкрыты чэмпіянат па веласпорце на трэку праходзіць у Мінску

13 мая 2022

Медалі ў трох дысцыплінах сёння знойдуць сваіх уладальнікаў на спаборніцтвах па веласпорце на трэку, якія працягваюцца на веладроме "Мінск-Арэны". Самая пільная ўвага скрэтчу, а таксама камандным гонкам праследавання і  спрынту. Канкурэнцыю беларусам складаюць наймацнейшыя расійскія веласіпедысты, сярод іх і прызёры Алімпійскіх гульняў. Для спартсменаў ва ўмовах санкцый такія старты - выдатная магчымасць праверыць свае сілы.

Завершацца спаборніцтвы ў нядзелю, 15 мая, пасля чаго нашы спартсмены адправяцца ў Расію і возьмуць удзел у двух стартах - Гран-пры Масквы і Гран-пры Санкт-Пецярбурга.