Вызначыўся склад удзельніц на жаночую эстафету

21 февраля 2018

І спартыўны анонс для балельшчыкаў Алімпіяды на заўтра. Вызначыўся склад удзельніц на жаночую эстафету і парадак выхаду нашых лыжніц, якія страляюць, на старт. Першай на дыстанцыю 6 кіламетраў адправіцца Надзея Скардзіна. Яна перадасць эстафету Ірыне Крыўко. На трэцім этапе пабяжыць Дынара Алімбекава, а завершыць эстафету Дар'я Домрачава. Беларуская каманда будзе выступаць пад нумарам 10. Усяго на медалі прэтэндуюць эстафетныя чацвёркі з 18 краін. Пачатак гонкі ў 14:15 па беларускім часе. Трансляцыю пакажа тэлеканал "Беларусь 5".