Вызначыліся пары 1/8-й фіналу Кубка Беларусі па футболе

29 июля 2013

Чэмпіён краіны - БАТЭ - будзе змагацца з прадстаўніком першай лігі - Смаргонню. Дзеючы ўладальнік трафея памераецца сіламі з Полацкам. Сталічнае Дынама завітае ў госці да Белшыны, а Шахцёр у Жодзіне будзе змагацца з мясцовым Тарпеда. Гульні Кубка пройдуць 24 і 25 жніўня.