Аператыўна-каардынацыйны цэнтр ІІ Еўрапейскіх гульняў пачаў працу ў Мінску

13 мая 2019

Яго магчымасці сёння прадэманстравалі прэм'ер-міністру Сяргею Румасу. Інфармацыя пра няштатныя сітуацыі падчас Гульняў адразу будзе трапляць у гэты цэнтр. Тут жа здзяйсняецца кантроль усіх інфармацыйных сістэм. З 19 чэрвеня па 2 ліпеня супрацоўнікі дырэкцыі будуць працаваць у кругласутачным рэжыме.