Алімпійская праграма на заўтра. Усім нашым спартсменам поспеху! Верым у вас!

14 февраля 2018

Зараз падрабязна аб заўтрашняй алімпійскай праграме. Пачнём з біятлона. Запланаваны дзве індывідуальныя гонкі. Першымі на старт выйдуць жанчыны. Жадаем поспеху Дар'і Домрачавай, Надзеі Скардзіне, Ірыне Крыўко і Дынары Алімбекавай. У 11:15 гонку ў прамым эфіры пакажа "Беларусь 5". У 14:20 на "Беларусь 2" чарга мужчын.

У ранішняй праграме (калі надвор'е дазволіць) усё ж адбудуцца спаборніцтвы гарналыжнікаў. Хварэем за нашых! Марыя Шканава выступіць у слаламе. Юрый Данілачкін - у супергіганце. Выйдуць на старт і беларускія лыжніцы. І, вядома, наша ўвага заўтра прыкавана і да фрыстайлістаў. Там пачынаецца барацьба. У кваліфікацыі ў жаночых спаборніцтвах выступяць Ала Цупер, Аляксандра Раманоўская і Ганна Гуськова. Усім нашым спартсменам поспеху! Верым у вас!