Фінальны турнір алімпійскай кваліфікацыі з удзелам зборнай Беларусі перанесены на 2021 год

7 мая 2020
Фінальны турнір алімпійскай кваліфікацыі з удзелам зборнай Беларусі па хакеі перанесены на 2021 год. Такое рашэнне прыняў савет IIHF. Нагадаем, за адзіную пуцёўку на Алімпіяду ў Пекіне наша каманда паспрачаецца са Славакіяй, Аўстрыяй і Польшчай. Сустрэчы пройдуць з 26 па 29 жніўня 2021 года. Зараз перанос турніру павінен быць зацверджаны выканкамам Міжнароднага алімпійскага камітэта.