Алімпіяда-2022: розыгрыш апошніх камплектаў узнагарод і ўрачыстае закрыццё Гульняў

20 февраля 2022

Пекін рыхтуецца да цырымоніі закрыцця Алімпіяды. 20 лютага ў тым ліку і беларуская каманда пройдзе па алімпійскім стадыёне "Птушынае гняздо". Усе гэтыя дні на арэне ішлі рэпетыцыі. Але сцэнарый, як заўсёды, трымаецца ў таямніцы. Аднак аб тым, што шоу будзе яркім, можна было меркаваць па агнях над стадыёнам. Цырымонію плануюць зрабіць нядоўгай па часе, а асноўнай тэмай мерапрыемства стануць галоўныя героі Белых гульняў - спартсмены. Беларусы, нагадаем, заваявалі дзве ўзнагароды. Абедзве сярэбраныя: у Антона Смольскага (біятлон), у Ганны Гуськовай (лыжная акрабатыка). 

Такім чынам, за цырымоніяй закрыцця Алімпійскіх гульняў сочым на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 5". Пачатак а 15-й гадзіне.