Чарговы камплект узнагарод разыграны на алімпійскіх спаборніцтвах па канькабежным спорце

12 февраля 2018

Працягваем хварэць за нашых спартсменаў на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане.

Сёння там прайшлі спаборніцтвы па канькабежным спорце сярод жанчын на дыстанцыі паўтары тысячы метраў. На жаль, беларуска Марына Зуева была дыскваліфікавана за парушэнне правіл прыярытэту: наша спартсменка павінна была саступіць саперніцы пры пераходзе з унутранай дарожкі на знешнюю. Золата выйграла Ірэн Вюст з Нідэрландаў. Для яе гэта пяты алімпійскі медаль найвышэйшай пробы.