Чарговая алімпійская надзея адправілася ў Рыа

13 августа 2016

У Бразілію паляцелі лёгкаатлеты. Гэта кідальнік молата Сяргей Каламоец, Кацярына Паплаўская, якая выступіць у бегу на 100 метраў з бар'ерамі, кап'якідальніца Таццяна Корж, бягуха Юлія Кароль. Але галоўная ў абойме Марына Арзамасава, чэмпіёнка свету ў бегу на 800 метраў. Адзначым, нягледзячы на ранні вылет сёння і доўгі шлях, які трэба будзе пераадолець спартсменам, атлеты гэтай ноччу сачылі за Рыа і хваляваліся за Дар'ю Навумаву.