Агляд спартыўных падзей у рубрыцы "Матчбол"

10 января 2022

Паядынак сталічнага "Дынама" супраць рыжскіх аднаклубнікаў адменены з-за ўспышкі каранавіруса ў латвійскай камандзе. Гульня павінна была адбыцца 12 студзеня. Такім чынам, толькі праз тыдзень бела-блакітныя правядуць чарговы паядынак у КХЛ. 

Больш спартыўных падзей у рубрыцы "Матчбол".

Біятлон, безумоўна, на мінулым тыдні быў у цэнтры увагі: выдатна выступілі беларусы на пятым этапе Кубка свету - адразу тры ўзнагароды ў актыве нашых атлетаў!

Спрынт, змяшаная эстафета і гонка праследавання - атрымаліся медальнымі для нашых землякоў у Германіі. Ганна Сола стала другой, у змяшанай эстафеце яна разам з Дзінарай Алімбекавай, Мікітам Лобаставым і Антонам Смольскім заваявалі сярэбраныя ўзнагароды, а ў нядзелю алімпійская чэмпіёнка - Дзінара - стала трэцяй у пасьюце. Цікава, аднак гэты медаль стаў першым асабістым для Алімбекавай у новым сезоне.

Дагэтуль пяць разоў менавіта Алімбекава была чацвёртай, і дзякуючы такому выступленню на дадзены момант яна займае трэцяе месца ў агульным заліку Кубка свету! Наперадзе шосты этап спаборніцтваў, які ўжо ў сераду стартуе ў нямецкім Рупольдынгу.

Выдатна тым часам выступіла і мінчанка Аляксандра Сасновіч на тэнісным турніры ў Мельбурне. Беларуска выйшла ў фінал спаборніцтваў.

У вырашальным матчы ў Мельбурне Саша не справілася з амерыканкай Амандай Анісімавай. Першая партыя засталася за саперніцай - 7:5, але ў другой Аляксандра была больш пераканаўчай за апанентку - 6:1 - па ходу гэтага сэта Анісімава брала медыцынскі тайм-аўт і трэці пачынала не лепшым чынам - 3:0 - вяла беларуска, аднак Амандзе ў выніку ўдалося не толькі аднавіць раўнавагу, але і выйграць - 6:4.

Дзякуючы такому выступленню Аляксандра сёння ў адноўленым рэйтынгу WTA: паднялася на 30 пазіцый уверх - яна 77-я ракетка свету

Раўбічы тым часам прымалі этап Кубка Усходняй Еўропы па лыжных гонках. Вызначым дзве перамогі беларускі - Анастасіі Кірылавай, яна прадставіць нашу краіну на Алімпіядзе ў Пекіне. Нават нягледзячы на надвор’е, (на мінулым тыдні ў Раубічах ішоў дождж) арганізацыю спаборніцтваў і трасу высока ацаналі прадстаўнікі Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту.

Акрамя рэспубліканскіх спаборніцтваў, спарткомплекс у Раубічах у гэтым сезоне чакае этап Кубка Еўропы па фрыстайле.

На гэтым тыдні сочым за Арынай Сабаленкай - яна выступіць на турніры у Аўстраліі, зборная Беларусі па гандболе стартуе на чэмпіянаце Еўропы, паралельна цікавімся падзеямі чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні - усё гэта, зразумела, вас чакае на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт, мы абавязкова яшчэ ўбачымся!