Новы галоўны трэнер БАТЭ не выключае вяртання ў клуб Юрыя Жаўнова

24 октября 2013

Новы галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч не выключае вяртання ў клуб Юрыя Жаўнова, аднак спачатку варатару трэба вырашыць праблемы са здароўем. Сёння Ермаковіч адказаў на пытанні журналістаў на прэс-канферэнцыі. Спецыяліст прызнаўся, што старшыня праўлення БАТЭ Анатоль Капскі спытаў аб гатоўнасці стаць галоўным яшчэ ў пачатку года.