НАК Беларусі і Расійскі міжнародны алімпійскі ўніверсітэт падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве

21 июня 2019

Сёння ў Доме Масквы адбылося падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным алімпійскім камітэтам Рэспублікі Беларусь і Расійскім міжнародным алімпійскім універсітэтам. Паводле слоў віцэ-прэзідэнта НАК Беларусі Віктара Лукашэнкі, Нацыянальны алімпійскі камітэт надае шмат увагі алімпійскай адукацыі ў нашай краіне і бачыць нарастаючую цікавасць да алімпійскага руху сярод дзяцей і моладзі. У сваю чаргу рэктар універсітэта, акадэмік Леў Белавусаў распавёў, што ўжо больш як 60 беларускіх спецыялістаў прайшлі навучанне ў расійскай ВНУ. Плануецца і далей сумесная дзейнасць па распрацоўцы і рэалізацыі адукацыйных праграм па спартыўным менеджменце на базе найноўшых адукацыйных тэхналогій і методык выкладання, правядзенні навуковых і прыкладных даследаванняў.