Мікалай Казека падзяліўся найбліжэйшымі планамі па фарміраванні каманды

10 февраля 2019

Пільная ўвага моладзі! Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па фрыстайле Мікалай Казека падзяліўся найбліжэйшымі планамі па фарміраванні каманды.

Учора позна ўвечар нашы лыжныя акрабаты вярнуліся з амерыканскага турнэ, завяршальным стартам якога стаў залаты для нас чэмпіянат свету. Аляксандра Раманоўская ўпершыню ў гісторыі беларускага жаночага фрыстайлу выйграла медаль вышэйшай пробы.

У наступную суботу, 16 лютага, у Маскве пройдзе чарговы ў сезоне этап Кубка свету, дзе ўжо дакладна не выступіць Павел Дзік, у якога пералом ключыцы. Неўзабаве вырашыцца пытанне і аб удзеле ў наступных стартах яшчэ некалькіх нашых лыжных акрабатаў.