Нічыя ў матчы Кубка Федэрацыі паміж зборнымі Беларусі і Нідэрландаў

7 февраля 2020
У Гаазе сёння стартаваў кваліфікацыйны паядынак сусветнай групы Кубка Федэрацыі. Наша зборная гуляе супраць Нідэрландаў. Пасля першага гульнявога дня  1:1. На коне  выхад у фінал. Першымі на корт выйшлі Аляксандра Сасновіч і восьмая ракетка свету Кікі Бертэнс. Аляксандра даставіла нямала непрыемных момантаў саперніцы - выйграла на тай-брэйку першы сэт, але не змагла давесці матч да перамогі, саступіўшы ў дзвюх наступных партыях - 2:6, 1:6.

Другім паядынкам дня стала сустрэча Арыны Сабаленкі і Аранчы Рус. З самага пачатку  Арына не пакінула шанцаў нідэрландскай тэніістцы. Рус здолела адабраць усяго  два геймы ў першай партыі і  тры  ў другой. Вынік - 6:2, 6:3. 

Заўтра тэнісных балельшчыкаў чакаюць  тры паядынкі

Заўтра  тэнісных балельшчыкаў чакаюць тры паядынкі. Спачатку на корт выйдуць лідары сваіх зборных  Арына Сабаленка і Кікі Бертэнс. Далей  Аляксандра Сасновіч згуляе з Аранчай Рус. Таксама запланавана парная сустрэча. Нашы Лідзія Марозава і Вольга Гаварцова  сустрэнуцца з Дэмі Схюрс і Леслі Керхаў. Адзначым,  капітаны каманд яшчэ могуць унесці свае змяненні. У прамым эфіры  матч Нідэрланды - Беларусь пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак трансляцыі  а 15-й гадзіне.