Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі саступіла камандзе Славакіі 4:7

15 мая 2018

Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі ў заключным для сябе матчы на чэмпіянаце свету ў Даніі ў напружанай барацьбе саступіла камандзе Славакіі 4:7. Лік у паядынку адкрылі нашы сапернікі, закінуўшы хуткую шайбу ўжо на 18-й секундзе матча, а да сярэдзіны першага перыяду падвоілі сваю перавагу. Затое другая 20-хвілінка засталася за беларусамі. Нашым хакеістам удалося зраўняць лік і нават у трэцім перыядзе вырвацца наперад. На жаль, ненадоўга. Славакі мабілізаваліся і ў выніку атрымалі перамогу з лікам 7:4.