Напярэдадні ў Рыа быў падняты дзяржаўны флаг Беларусі

6 сентября 2016

За найбліжэйшыя дні ў барацьбу за медалі ўступяць нашы паралімпійцы.

Напярэдадні ў Рыа быў урачыста падняты дзяржаўны флаг Беларусі. У цырымоніі ўдзельнічалі члены нашай дэлегацыі на чале з кіраўніком місіі Мікалаем Шудзейкам.

Нагадаем, урачыстае адкрыццё паралімпійскіх летніх Гульняў у Рыа пройдзе заўтра. А першыя медалі будуць разыграныя ў чацвер. Алімпіяда прадоўжыцца да 18 верасня. У складзе нашай каманды 21 спартсмен. Яны выступяць у пяці відах спорту. Капітанам беларускай зборнай абраная лёгкаатлетка Ганна Канюк, а сцяганосцам кідальнік кап'я Аляксандр Трыпуць.