Надзея Скардзіна заняла 3 месца ў спрынтарскай гонцы на 7 этапе Кубка свету па біятлоне

6 марта 2014
Надзея Скардзіна заняла 3 месца ў спрынтарскай гонцы на 7 этапе Кубка свету па біятлоне, які стартаваў сёння ў славенскай Паклюцы. Другое месца сенсацыйна ў Дар'і Віралайнен, першае ў Катрыны Інерхофер. Дар'я Домрачава з 5 промахамі 28-я. У мужчын перамогу атрымаў Б'ерн Феры, Антон Шыпулін другі, Пайфер трэці. Лепшы з нашых - Аляксандр Дарожка, 27 месца.