Надзея Скардзіна стартуе пятай у гонцы праследавання на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне

27 февраля 2016

Надзея Скардзіна стартуе пятай у гонцы праследавання на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне ў Цюмені. Следам за ёй барацьбу пачне Марыя Панфілава. Таксама ў пасьют адабраліся Дзінара Алімбекава і Хрысціна Ільчанка. Прамая трансляцыя гонкі ў 12:50 на "Беларусь 5".