На стадыёне "Лужнікі" ў Маскве прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе

14 июня 2018

Галоўная футбольная падзея года афіцыйна стартавала. Менш за дзве гадзіны таму на стадыёне "Лужнікі" ў сталіцы Расіі прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету.

На вачах 81-тысячнай арэны іспанскі галкіпер Ікер Касільяс і расійская мадэль Наталля Вадзянава прадэманстравалі галоўны трафей мундыялю. У спецыяльным промароліку чэмпіянату, які паказалі балельшчыкам, маленькі футбаліст прабег перад самымі галоўнымі расійскімі славутасцямі. Усё гэта суправаджалася аркестрам пад кіраваўніцтвам Юрыя Башмета. А краіны - удзельніцы мундыялю прадставілі артысты. Выступіў перад балельшчыкамі і знакаміты музыкант Робі Уільямс.

Адразу пасля цырымоніі адкрыцця на поле "Лужнікоў" выйшлі зборная Расіі і каманда з Саудаўскай Аравіі. Першы гол на турніры забілі гаспадары чэмпіянату. Стартавы тайм завяршыўся з лікам 2-0 на карысць Расіі.

У гэтыя хвіліны ідзе другая палова сустрэчы. Прамая трансляцыя паядынку - на "Беларусь 5".