На перадсезонным матчы НХЛ Я. Шаранговіч вызначыўся голам і асістам за "Нью-Джэрсі" ў гульні з "Вашынгтонам"

30 сентября 2021

У рамках перадсезоннай сустрэчы НХЛ на лёдзе сышліся каманды двух беларусаў: "Кэпіталз" Аляксея Протаса і "Дэвілз" Ягора Шаранговіча. Для абодвух гэтая сустрэча стала дэбютнай у цяперашняй перадсезонцы. Шаранговіч на 6-й хвіліне адкрыў лік у матчы і на 32-й асіставаў Хольцу. "Д'яблы" адолелі "Вашынгтон" - 5:4. Ягор прысутнічаў на пляцоўцы пры чатырох шайбах сваёй каманды.