На плошчы Дзяржаўнага флага ўсё гатова да пачатку грандыёзнага шоу. Прамая трансляцыя ў 21:00

17 июня 2019

Эстафета агню "Полымя міру" ўжо зусім блізка! Менш чым  праз дзве  гадзіны на плошчу Дзяржаўнага флага  прыбудзе  сімвал ІІ Еўрапейскіх гульняў.

"Полымя міру" пераадолела доўгі шлях - з Рыма ў беларускую сталіцу - і пабывала ў розных краінах Еўропы і нават  на гары Манблан. Агонь сустракалі ва ўсіх абласцях Беларусі  і, нарэшце, факел дасягнуў Мінска!  Зараз на плошчы Дзяржаўнага флага  знаходзіцца наш карэспандэнт Надзея Сербіненка. Яна ўжо гатова выйсці на прамую сувязь са студыяй. 

Тут, на плошчы Дзяржаўнага флага, менш чым праз дзве гадзіны пачнецца доўгачаканая падзея - урачыстая цырымонія сустрэчы "Полымя міру" ў Мінску! За маёй спінай - ужо ўсё гатова да пачатку грандыёзнага шоу. Вялікая пастановачная каманда працавала над яго  стварэннем на працягу некалькіх месяцаў. У шоу задзейнічана каля дзвюх  тысяч чалавек - з іх большая частка - валанцёры ІІ  Еўрапейскіх гульняў. Для хлопцаў і дзяўчат  гэта свайго роду вялікая рэпетыцыя перад пачаткам спаборніцтваў, бо ім прыйшлося  працаваць у адной камандзе і дзейнічаць зладжана. На сцэну таксама выйдуць топавыя беларускія артысты, наймацнейшыя харэаграфічныя і вакальныя калектывы з розных гарадоў краіны. Хедлайнер цырымоніі - запрошаная амерыканская рок-зорак Джо Лін Тэрнер, саліст групы Deep Purple. Яго выступленне запланавана пад канец шоу. Зараз побач са мной - рэжысёр.

Нагадаем, прамую трансляцыю цырымоніі пачне тэлеканал "Беларусь 5" роўна ў 21:00, не прапусціце! Дарэчы, увесь наступны  тыдзень будзе насычаны на падзеі. Ужо заўтра галоўны сімвал II Еўрапейскіх гульняў пабывае на найбуйнейшых прамысловых прадпрыемствах Мінска: на МАЗе, МТЗ, яго таксама даставяць у Парк высокіх тэхналогій і ў Белтэлерадыёкампанію. Мы ўсім калектывам ужо рыхтуемся сустрэць "Полымя міру" ў сценах галоўнага медыяхолдынга краіны. А завершыцца эстафета  ў пятніцу  21 чэрвеня на алімпійскім стадыёне "Дынама". Падчас цырымоніі адкрыцця Гульняў агонь запаляць у чашы ў цэнтры стадыёна. Арганізатары рыхтуюць для гледачоў вялікае шоу. Вядома, што хедлайнерамі цырымоніі адкрыцця стане Ганна Нятрэбка і Дзімаш Гутайбергенаў  Кудайбергенаў

Прамое ўключэнне з плошчы  Дзяржаўнага флага  ўжо праз дзве  гадзіны, у пачатку "Панарамы". Так што ўсё самае цікавае яшчэ наперадзе!

Нагадаем, з улікам цырымоніі сустрэчы агню, у Мінску адкарэктуюць рух: з 19:30 да 21:00 факел пранясуць па маршруце плошча Свабоды - вул. Леніна - праспект Пераможцаў - стэла "Мінск - горад-герой" - плошча Дзяржаўнага флага. ДАІ звяртае ўвагу вадзіцеляў і пасажыраў грамадскага транспарту ўлічваць гэта пры планаванні маршруту.