На Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане завяршыліся спаборніцтвы па канькабежным спорце сярод жанчын

12 февраля 2018

На Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане толькі што завяршыліся спаборніцтвы па канькабежным спорце сярод жанчын на дыстанцыі паўтары тысячы метраў. На жаль, беларуска Марына Зуева была дыскваліфікаваная за парушэнне правіл прыярытэту: наша спартсменка павінна была саступіць саперніцы пры пераходзе з унутранай дарожкі на знешнюю.