На "Мінск-Арэне" будуць разыграныя тры камплекты ўзнагарод

25 июня 2019

"Мінск-Арэна" перад заўтрашнім выхадным днём сёння прымае батутыстаў. Нас цікавіць першым чынам мужчынскі адзіночны турнір. 

Гэта алімпійскі від праграмы, і там нашу краіну прадставіць дзеючы алімпійскі чэмпіён Уладзіслаў Ганчароў. 

Пераносімся ў нашу студыю на арэне і перадаём слова Крысціне Камыш. Прамое ўключэнне.