На Лядовай арэне ў Оршы паўфінал баксёрскага турніру

10 августа 2023

На Лядовай арэне ў Оршы паўфінал баксёрскага турніру

Гэта 14 баёў у розных вагавых катэгорыях. Разам з аршанцамі за выступленнем маладых атлетаў назірае кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктар Лукашэнка. У нашай каманды ўжо ёсць дзве бронзавыя ўзнагароды і як мінімум серабро сабе забяспечыў Дзяніс Мацулеў - ён выйшаў у фінал турніру. Бронзавымі прызёрамі сталі Дзмітрый Дварнічэнка і Радзівон Цімошчанка.

Стартуе вячэрняя сесія паўфіналаў. На коне 12 баёў за выхад у фінал.