На кортах Індыян-Уэлса за выхад у чвэрцьфінал змагаецца Арына Сабаленка

13 марта 2019

Гэта   найскладанейшы матч. Беларуская тэнісістка гуляе супраць восьмай сеянай і экс-першай ракеткі свету Ангелікі Кербер. Зараз лік 5:1 - не на карысць Арыны.

Немка напярэдадні ў трохсэтавым супрацьстаянні абгуляла Наталлю Віхлянцаву. Паядынак Сабаленка - Кербер зараз у прамым эфіры транслюе тэлеканал "Беларусь 5".