На "Чыжоўка-Арэне" стартаваў турнір "Кубак Мінска"

26 июля 2017

Галоўная рэпетыцыя новага сезона розыгрышу Кантынентальнай хакейнай лігі. На "Чыжоўка-Арэне" стартаваў турнір "Кубак Мінска". Яго адкрывалі яраслаўскі "Лакаматыў" і рыжскае "Дынама", дзе перамогу атрымалі хакеісты з Расіі, 3-1. Але галоўнае дэрбі турніру адбудзецца заўтра - сустрэча двух непрымірымых каманд з Мінска: "Юнацтва" і "Дынама". Тэлеканал "Беларусь 5" паказвае матчы турніру ў прамым эфіры. Трансляцыю беларускага супрацьстаяння глядзіце заўтра ў 14:50.