На чэмпіянаце свету па фігурным катанні беларускі дуэт заняў 23-е месца

31 марта 2017

На чэмпіянаце свету па фігурным катанні ў Хельсінкі ў спаборніцтвах спартыўных пар беларускі дуэт Таццяна Данілава і Мікалай Камянчук па выніках кароткай праграмы заняў 23-е месца з 28-мі. У вырашальную стадыю тандэм не кваліфікаваўся. У мужчынскім і жаночым адзіночным катанні Беларусь не была прадстаўлена. У спартыўных танцах на лёдзе сёння выступяць Вікторыя Кавалёва і Юрый Бяляеў. Нагадаем, гэты чэмпіянат адборачны на Алімпійскія гульні ў Пхёнчхан.