На чэмпіянаце свету па дзюдо сёння выступяць Ягор Варапаеў і Віктар Клявусаў

24 сентября 2018

На чэмпіянаце свету па дзюдо ў Баку ўвага беларускіх балельшчыкаў сёння засяроджана на спаборніцтве мужчын у вагавой катэгорыі да 90 кілаграмаў. Нашу зборную прадставяць два спартсмены - Ягор Варапаеў і Віктар Клявусаў. Чэмпіянат свету ў прамым эфіры ў 10:00 пакажа "Беларусь 5" - гэта старт кваліфікацыі, а з 15:00 - паўфіналы і фіналы.