На чэмпіянаце Еўропы па плаванні сёння выступяць сем беларусаў

2 декабря 2015

На чэмпіянаце Еўропы па плаванні, які праходзіць у Ізраілі, сёння выступяць сем беларусаў. Медальныя надзеі ўскладаюцца на лідараў мужчынскай зборнай Яўгена Цуркіна і Паўла Санковіча на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем. Фіналы пройдуць у вячэрняй праграме. Усяго на чэмпіянаце будзе разыграна 37 камплектаў узнагарод. Форум завершыцца 6 снежня.