На аэрадроме Баравая вызначаюць лепшыя экіпажы ў практыкаванні "Навігацыя"

25 июля 2018

Пілоты з сямі краін свету на аэрадроме Баравая працягваюць змагацца за званне мацнейшай верталётнай каманды свету. Сёння, у другі дзень планетарнага чэмпіянату па верталётным спорце, вызначаюць найлепшыя экіпажы ў практыкаванні "Навігацыя". Гэта адна з самых складаных частак спаборніцтваў: пілоты павінны праявіць максімальную дакладнасць вылічэнняў і прыбыць да фінішу ў вызначаны час. Працягласць маршруту складае да 90 кіламетраў. Пакуль спаборніцтвы працягваюцца, у беларускай зборнай ужо ёсць адзін залаты і адзін бронзавы медалі. Пераможным для нас стала практыкаванне "Паралельная развозка груза".

Заўтра экіпажы будуць спаборнічаць у «Паралельным слаламе». Удзельнікі павінны будуць пранесці ёмістасць з вадой па зададзеным маршруце. А ў суботу на Баравой адбудуцца верталётныя гонкі - самая відовішчная частка чэмпіянату.