Мужчынская зборная Беларусі па гандболе саступіла Польшчы на міжнародным турніры ў Іспаніі

7 января 2018

Мужчынская зборная Беларусі па гандболе мінімальна саступіла Польшчы на міжнародным турніры ў Іспаніі. Пасля першага тайма беларусы вялі 15:14, але ў выніку вікторыю 28:27 святкавалі палякі. Раней каманда Юрыя Шаўцова саступіла іспанцам, сёння сустрэча са зборнай Аргенціны. Турнір у Іспаніі - заключны этап падрыхтоўкі да чэмпіянату Еўропы, які пройдзе ў Харватыі з 12 па 28 студзеня.