Маскоўскі ЦСКА пад кіраўніцтвам беларуса Віктара Ганчарэнкі стварыў сенсацыю

3 октября 2018

У дамашнім матчы другога тура Лігі чэмпіёнаў "армейцы" абгулялі пераможца трох апошніх розыгрышаў галоўнага клубнага турніру Еўропы - мадрыдскі "Рэал". Перамогу гаспадарам прынёс дакладны ўдар Улашыча ўжо на другой хвіліне матча. Госці так і не здолелі адыграцца. Пасля гэтага матча ЦСКА узначаліў турнірную табліцу сваёй групы, дзе таксама гуляюць італьянская "Рома" і чэшская "Вікторыя". На пасляматчавай прэс-канферэнцыі Віктар Ганчарэнка сказаў, што прысвячае гэтую перамогу Анатолю Капскаму, які пайшоў з жыцця.