Маладыя біятланісты сёння разыграюць першыя камплекты ўзнагарод

18 февраля 2015

Лепшыя маладыя біятланісты планеты сёння разыграюць  першыя камплекты ўзнагарод юніёрскага чэмпіянату свету. Сусветны форум прымаюць беларускія "Раўбічы". За тыдзень спаборніцтваў трэба будзе  разыграць  медалі ў 16-ці дысцыплінах.

Напярэдадні ж спартсмены правялі кантрольную трэніроўку. А ўжо ўвечар на плошчы Дзяржаўнага герба і флага  Беларусі ў Мінску прайшла цырымонія адкрыцця чэмпіянату. Маляўнічае шоу, прывітанне спартыўных чыноўнікаў, а ў канцы - яркі феерверк.

Такім чынам, першыя старты чэмпіянату свету па біятлоне сярод юніёраў пройдуць літаральна праз некалькі гадзін. У 10:00 пачынаецца індывідуальная гонка на 10 кіламетраў сярод дзяўчат  да 19-ці гадоў. У 13:30 у барацьбу ўступаюць юнакі. Таксама індывідуальная гонка, але ўжо на 12,5 кіламетра. Прамыя трансляцыі з "Раўбіч" будзе весці тэлеканал "Беларусь 5".