Моладзевая зборная Беларусі па хакеі вярнулася з ЧС у першым дывізіёне - каманда выйграла ўсе матчы турніру

20 декабря 2021
Наша моладзевая зборная па хакеі сёння ўначы вярнулася з трыумфальнага чэмпіянату свету ў першым дывізіёне. Каманда выйграла ўсе матчы турніру, абгуляўшы сапернікаў з Венгрыі, Нарвегіі, Латвіі, Казахстана і гаспадароў першынства - датчан.

Дзякуючы гэтаму, дружына Сяргея Стася аднаасобна ўзначаліла зводную табліцу і атрымала пропуск у элітную кампанію праз чатыры гады. Больш за тое, наш варатар  Аляксей Коласаў прызнаны найлепшым галкіперам чэмпіянату. Найлепшым форвардам і бамбардзірам форуму стаў капітан Аляксандр Сувораў. У пяці сустрэчах у яго 4 шайбы і 7 перадач.

Зараз наша маладзёжка рыхтуецца выступіць у наймацнейшым дывізіёне. Праз год планетарны форум пройдзе ў Новасібірску і Омску.