Мінскае "Дынама" vs БАТЭ

5 июля 2019
Уся ўвага да цэнтральнага матча 14 тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе. Сустрэча самых прынцыповых апанентаў - лепшага клуба краіны ў 20-м стагоддзі і наймацнейшай каманды Беларусі ў 21-м. У "Дынама" зараз адбываецца перабудова, і каманда толькі спрабуе набраць форму. А вось БАТЭ, што завецца, на хаду. Прамую трансляцыю паядынку вядзе "Беларусь 5". У гэтыя хвіліны працягваецца першы тайм. Лік у матчы пакуль не адкрыты.