Мінскае "Дынама" ўступіла магнітагорскаму "Металургу"

5 декабря 2016

31:12 па кідках, 2:4 па ліку. Мінскае "Дынама" ўступіла дзеючаму ўладальніку Кубка Гагарына магнітагорскаму "Металургу". Упершыню ў гэтым сезоне вароты "зубраў" абараняў Кевін Лаланд. Галкіпер адбіў 8 кідкоў з 11.

"Дынама" размяшчаецца на 7-ым радку Заходняй канферэнцыі. У актыве 58 балаў пры 37 згуляных матчах. Хатняя серыя заўтра прадоўжыцца паядынкам супраць "Слована" з Браціславы. Сапернік 12-ы на Захадзе.